top button

Юрысдыкцыі

Жыхары Мінска, Мінскай, Гомельскай, Магілёўскай i Віцебскай абласцей могуць падаць хадайніцтвы для атрымання шэнгенскай візы з мэтай накіравання ў Літву разам з пацвярджаючымі дакументамі як непасрэдна ў Пасольства Літоўскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь, так i праз Візавы цэнтр па месцы жыхарства (Мінск, Гомель, Магілёў, Віцебск).

З 1 чэрвеня 2017 г. жыхары Віцебска i Віцебскай вобласці могуць падаць хадайніцтвы для атрымання шэнгенскай візы з мэтай накіравання ў Літву разам з пацвярджаючымi дакументамі як у Пасольства Літоўскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь або праз Візавыя цэнтры Літоўскай Рэспублікі ў Мінску, Гомелi, Магілёве, Віцебску так i ў Консульства Латвійскай Рэспублікі ў Віцебску або праз Візавы цэнтр Латвійскай Рэспублікі ў Віцебску. Пры падачы хадайніцтва ў Консульстве Латвійскай Рэспублікі неабходна прытрымлівацца правіл Латвійскага консульства, дадатковую інфармацыю пра якія можна атрымаць на інтэрнэт старонцы консульства.

Жыхары Гродзенскай і Брэсцкай абласцей прадастаўляюць хадайніцтвы для атрымання шэнгенскай візы з мэтай накіравання ў Літву разам з пацвярджаючымi дакументамі ў Генеральнае консульства Літоўскай Рэспублікі ў Гродне, або праз Візавы цэнтр па месцы жыхарства (Гродна, Ліда, Брэст, Пінск, Баранавічы).

Звяртаем Вашу ўвагу, што ў кліентаў ёсць магчымасць падаць дакументы ў любым з Візавых Цэнтраў Літвы (Мінск, Гомель, Магілёў, Віцебск, Брэст, Піск, Баранавічы, Гродна, Ліда), незалежна ад месца жыхарства, скарыстаўшыся дадатковай паслугай кур'ерскай дастаўкі. Азнаёміцца з тарыфамі кур'ерскай дастаўкі можна нiжэй:

Адпраўка пашпарту ў Пасольства / Консульства з атрыманнем пашпарту ў Вiзавым цэнтры, якi знаходзiцца ў горадзе ў якiм знаходзiцца Пасольства / Консульства:

14 BYN за адзiн пашпарт.

Адпраўка пашпарту ў Пасольства / Консульства з атрыманнем пашпарту ў Вiзавым цэнтры, ў якiм адбылася падача дакументаў альбо дастаўка да дому:

28 BYN за адзiн пашпарт.

Дакументы ў такім выпадку будуць перададзены на разгляд у Генеральнае Консульства Літоўскай Рэспублікі ў Гродне або ў Пасольства Літоўскай Рэспублікі ў Мінску, у залежнасці ад тэрытарыяльнай юрысдыкцыі адпаведнага дыпламатычнага прадстаўніцтва.

Звяртаем Вашу ўвагу, што ў дадзеным выпадку тэрмін гатоўнасці дакументаў будзе павялічаны ў сувязі з тым што будзе ўключаць дадатковы час на транспарціроўку.