top button

Запіс на прыём

Падача дакументаў у Вiзавых Цэнтрах Лiтвы ў Miнску, Гродне, Брэсце, Гомелi, Магiлеве, Віцебску, Баранавiчах, Пiнску i Лiдзе ажыццяўляецца па запісу.

Перад запісам просiм удакладніць горад падачы хадайнiцтва ў адпаведнасці з юрысдыкцыяй па спасылцы.

Для таго, каб запісацца на падачу, калі ласка, націсніце сюды або звярніцеся да аператараў нашага колл-цэнтра па тэлефону: +375 17 388 02 82 (09:00-17:00 у працоўныя дні). Звяртаем Вашу ўвагу: для таго, каб запісацца на падачу дакументаў, Вам будзе неабходна паведаміць аператару адрас электроннай пошты, нумар мабільнага тэлефону, а таксама пашпартныя дадзеныя ўсіх асоб, якія будуць паваць дакументы. Калі ласка, падрыхтуйце ўсю неабходную для запісу інфармацыю загадзя.

Для паспяховага праходжання рэгістрацыі на падачу дакументаў у Візавым Цэнтры азнаёмцеся, калі ласка, з ніжэйпрыведзенай інфармацыяй:

  1. Уважліва і без памылак увядзіце адрас электроннай пошты, на які Вам прыйдзе паведамленне аб рэгістрацыі.
  2. Пароль павінен змяшчаць не менш 8 знакаў: як мінімум 1 сімвал, 1 загалоўную літару ангельскага алфавіту, 1 прапісную літару ангельскага алфавіту, 1 лічбу. Пры ўводзе выкарыстоўвайце ангельскія літары.
    Прыклад: @Lithuania8
  3. Калі ласка, будзьце ўважлівы пры ўводзе паролей і ахоўных кодаў.
  4. У выпадку, калі патрабуецца паўторная рэгістрацыя па адрасу электроннай пошты, які выкарыстоўвываўся раней, неабходна ўказваць пароль, уведзены пры першаснай рэгістрацыі.

У выпадку, калі Вы прайшлі працэдуру рэгістрацыі, але ў Вас німа пісьма-пацверджання аб запісу на прыем, Вы згубілі яго або не ведаеце дадзеных Вашага запісу, Вы можаце надрукаваць пісьмо паўторна, скарыстаўшыся спецыяльнай функцыяй.