top button

Дадатковыя паслугі

У Візавым Цэнтры падчас падачы заявы Вы можаце скарыстацца наступнымі дадатаковымі паслугамі за асобную плату:

Паслуга Прэміум Сэрвіс Залы (95 BYN за 1 заяву)

Вы можаце скарыстацца паслугай Прэміум Сэрвіс Залы, прызначанай для кліентаў, якія хацелі б падаць заяву на візу ў камфартабельнай зале ў індывідуальным парадку. Прыём дакументаў ажыццяўляецца без папярэдняга запісу ў буднія дні з 9:00 да 17:00 акрамя дзяржаўных святаў.

Гэтая паслуга аплачваецца дадаткова ў памеры 95 беларускіх рублеў за 1 заяву і ўключае ў сябе:

  • асобны vip-зала;
  • персанальную падтрымку ад супрацоўніка Візавага Цэнтра;
  • кава і ахаладжальныя напоі;
  • тэлебачанне, часопісы і газеты;
  • капіраванне дакументаў;
  • запаўненне візавай анкеты.

Каб аформіць заяву, калі ласка, адпраўце запыт па электроннай пошце VIPLounge_BY@Vfsglobal.com, пазанчыўшы Ваша імя, прозвішча, кантактны нумар і жадаемую дату падачы візавай заявы. Вы таксама можаце патэлефанаваць у нашу даведачную службу : +37517 3022767 з 09:00 да 17:00 у працоўныя дні.

Звяртаем Вашу ўвагу: выкарыстанне дадзенай паслугі не ўплывае на тэрмін разгляду заявы на візу, прыняцце станоўчага рашэння па візавай заяве пры яго разглядзе або на працягласць дзеяння візы. Збор за паслугу бярэцца за кожную заяву і не ўключае ў сябе консульскі і сэрвісны зборы, а таксама іншыя дадатковыя паслугі, якія прапануе Візавы Цэнтр.

Прэміум абслугоўванне (40 BYN за 1 заяву)

Вы можаце зберагчы свой час, скарыстаўшыся паслугай «Прэміум абслугоўванне». Замовіўшы гэтую паслугу ў Візавым цэнтры вы атрымліваеце магчымасць у прыярытэтным парадку ў спецыяльна абсталяваным акне падаць візавую заяву, здаць адбіткі пальцаў і скарыстацца фота паслугай без чэргаў і чакання.

Паслугай "Прэміум абслугоўванне" можна скарыстацца ў Візавых Цэнтрах ў Брэсце, Гомелі, Гродна i Магілёве.

Дадзеная паслуга не з'яўляецца абавязковай і выкарыстанне дадзенай паслугі не ўплывае на тэрмін разгляду заявы на візу, прыняцце станоўчага рашэння па візавай заяве пры яе разглядзе, або на працягласць дзеяння візы.

 

Паслуга Мабільнага Візавага Цэнтра

Калі Вы занятыя ў працы ці ў Ваc проста няма магчымасці наведаць Візавы Цэнтр, мы рады прапанаваць паслугу Мабільнага Візавага Цэнтра па выгадных цэнах згодна з табліцай, размешчанай ніжэй. Цэны, адзначаныя ў табліцы, паказваюць толькі кошт збору за паслугу і не ўключаюць візавы  і сэрвісны збор.

Заяўнікі могуць замовіць паслугу Мабільнага Візавага Цэнтра для сябе, сваёй сям'і ці групы, што робіць гэтую паслугу больш выгаднай для жадаючых падаць заяву на візу.

SR. NO. Варыянты браніравання (Выезд па г. Мінску) кошт
1. Паслуга Мабільнага Візавага Цэнтра для аднаго кліента 130 BYN
2. Паслуга Мабільнага Візавага Цэнтра для 2 кліентаў 260 BYN
3.  Паслуга Мабільнага Візавага Цэнтра для 3-5 кліентаў  280 BYN
4. Паслуга Мабільнага Візавага Цэнтра (6-30 кліентаў) 399 BYN


SR. NO. Варыянты браніравання (Выезд па Рэспубліцы Беларусь (акрамя г. Мінска)) кошт
1. Паслуга Мабільнага Візавага Цэнтра для аднаго кліента 199 BYN
2.  Паслуга Мабільнага Візавага Цэнтра для 2-5 кліентаў  299 BYN
3. Паслуга Мабільнага Візавага Цэнтра (6-30 кліентаў) 499 BYN

Зборы за паслугі аплачваюцца наяўнымі і толькі ў беларускіх рублях. Усе цэны указаны з улікам ПДВ.

Для замовы паслугі Вы можаце напісаць на электронную потшу: MBS_BY@Vfsglobal.com, або патэлефанаваць па нумары: + 375 17 3022767.

Пры замове паслугі просьба пазначыць наступнае: прозвішча, імя, кантактны нумар тэлефона, месца і жаданую дату падачы заявы. Заказ будзе пацверджаны на працягу аднаго працоўнага дня.

Афармленне поліса медыцынскага страхавання

Заяўнікі могуць набыць медыцынскі страхавы поліс непасрэдна ў Візавым Цэнтры. Дадзеная паслуга не з’яўляецца абавязковай і прадастаўляецца толькі па жаданні кліента.

Паслуга запаўнення візавай анкеты (12 BYN за адну анкету)

Дадзеная паслуга прадастаўляецца па жаданні кліента і не звязаная з бясплатным прадастаўленнем агульнай інфармацыі і дапамогі кліенту. Паслуга запаўнення візавай анкеты ніякім чынам не ўплывае на прыняцце рашэння па візавай заяве.

Звяртаем Вашу ўвагу: у выпадку, калі Вы жадаеце скарыстацца дадзенай паслугай, пры падачы дакументаў у Візавым Цэнтры для запаўнення анкеты варта падаць дадзеныя меркаванага месца пражывання ў Літоўскай Рэспубліцы.

Кур'ерская дастаўка (ад 12 BYN за адзін пашпарт)

Вы можаце замовіць паслугу кур'ерскай дастаўкі пашпарта на пазначаны Вамі адрас непасрэдна пры падачы дакументаў. Для гэтага неабходна ўказаць супрацоўнікам Візавага Цэнтра адрас дастаўкі, і Ваш пашпарт будзе дастаўлены з дапамогай кур'ерскай службы.

Кошт паслугi кур'ерскай дастаўкі залежыць ад месца, куды будзе дастаўлены пашпарт. Калі ласка, звярніце ўвагу на табліцу ніжэй (цэны вызначаны для аднаго пашпарта):

Кур'ерская дастаўка індывідуальная зона 1 (па асноўным спісе, якія абслугоўваюцца населеных пунктаў) 12 BYN
Кур'ерская дастаўка індывідуальная зона 2 (у іншых населеных пунктах) 20 BYN
Кур'ерская дастаўка індывідуальная Экспрэс (дастаўка ў дзень атрымання пашпарта з Амбасады, ажыццяўляецца толькі ў Мінску) 20 BYN
Змена адрасы дастаўкі, названага пры падачы дакументаў 6 BYN

* Дэталёвую інфармацыя, што датычыцца асноўнага спіса па абслугоўванню гарадоў і іншыя дэталі дастаўкі, вы можаце атрымаць ў супрацоўнікаў Візавага цэнтра або па нумары даведачнай лініі +375 388 02 82

Кур'ерская дастаўка «Пакет групавы»

Калі Вы падаеце візавае хадайніцтва сям'ёй альбо групай (ад 2 да 5 чалавек адначасова), Вы можаце замовіць кур'ерскую дастаўку «Пакет групавы» - вашыя пашпарты будуць дастаўлены на адзiн вызначаны Вамі адрас.

Кошт паслуг кур'ерскай дастаўкі залежыць ад месца, куды будзе дастаўлены пашпарт. Калі ласка, звярніце ўвагу на табліцу ніжэй (цэны вызначаны для 2-5 пашпартоў):

Кур'ерская дастаўка індывідуальная зона 1 (па асноўным спісе, якія абслугоўваюцца населеных пунктаў) 24 BYN
Кур'ерская дастаўка індывідуальная зона 2 (у іншых населеных пунктах) 40 BYN
Кур'ерская дастаўка індывідуальная Экспрэс (дастаўка ў дзень атрымання пашпарта з Амбасады, ажыццяўляецца толькі ў Мінску) 40 BYN
Змена адрасы дастаўкі, названага пры падачы дакументаў 6 BYN

* Дэталёвую інфармацыя, што датычыцца асноўнага спіса па абслугоўванню гарадоў і іншыя дэталі дастаўкі, вы можаце атрымаць ў супрацоўнікаў Візавага цэнтра або па нумары даведачнай лініі +375 388 02 82

Паслуга кур'ерскай дастаўкі пашпарта пасля падачы дакументаў (ад 12 BYN за адзін пашпарт)

У выпадку, калі дакументы ўжо апрацоўваюцца Дыпламатычным Прадстаўніцтвам або гатовыя да выдачы ў Візавым Цэнтры, і Вы не замовілі паслугу кур'ерскай дастаўкі пры падачы дакументаў,то Вы можаце скарыстацца паслугай кур'ерскай дастаўкі пашпарта пасля падачы дакументаў. Для гэтага Вам неабходна напісаць на электронную пошту: info.lithminsk@vfshelpline.com або info.lithgrodno@vfshelpline.com, альбо патэлефанаваць па нумары: +375 17 302 27 67. З коштам паслуг кур'ерскай дастаўкі гатовых пашпартоў вы можаце азнаёміцца тут.

Заяўнік можа заказаць паслугу дастаўкі пашпарта пасля заключэння Дагавора, пры дапамозе тэлефоннай, паштовай, факсімільнай, электроннай ці іншай сувязі (у тым ліку па электроннай пошце). Кліент згодны з тым, што асоба Кліента з'яўляецца ідэнтыфікаванай ў выпадку, калі ён акрэсліць у заяўцы дату і нумар дагавора. Пасля атрымання заяўкі, Візавы Цэнтр накіруе рахунак на аплату ў электронным выглядзе на адрас электроннай пошты, якую Кліент адзначыць у заяўцы. Аплата рахунку лічыцца згодай Кліента на змяненне дагавора ў частцы заказа дадатковай паслугі кур'ерскай дастаўкі.

SMS апавяшчэнне (4 BYN за кожнага кліента)

Дадзеная паслуга можа быць замоўлена падчас падачыдакументаў. Як толькі Ваша заява будзе апрацавана, Вы атрымаеце SMS-апавяшчэнне. За больш дэталёвай інфармацыяй звяртайцеся да супрацоўнікаў Візавага Цэнтра. Звярніце ўвагу, што для карэктнага выкарыстання дадзенай паслугі неабходна паведаміць правільны кантактны нумар.

Фотапаслуга (10 BYN за адзін камплект)

Дадзеная паслуга можа быць замоўлена перад падачай дакументаў. Для гэтага неабходна праінфарміраваць супрацоўніка Візавага Цэнтра аб неабходнасці зрабіць фотаздымак.

Капіраванне дакументаў (0,30 BYN за адну старонку)

Пры жаданні кліенты могуць зрабіць копіі дакументаў непасрэдна ў Візавым Цэнтры.

Раздрукоўка дакументаў (0,50 BYN за адну старонку)

Пры жаданні кліенты могуць скарыстацца паслугай раздрукоўкі дакументаў непасрэдна ў Візавым Цэнтры. Раздрукоўка запоўненай кліентам анкеты самастойна ў Візавым Цэнтры прадастаўляецца бясплатна.

Паслуга «Прайм-Тайм» (80 BYN за кожнага кліента)

Калі ў Вас няма магчымасці падаць дакументы ў працоўны час, Візавы цэнтр прапануе Вам скарыстацца паслугай «Прайм-Тайм».

Усе кліенты, якія жадаюць падаць дакументы ў непрацоўны час могуць запісацца на падачу ў Візавы Цэнтр ў Мінску, Гродне, Гомелі, Віцебску, Брэсце, Магілёве, Баранавічах, Пінску і Лідзе з 17:00 па 19:00 (у працоўныя дні, акрамя святаў) . Каб скарыстацца гэтай паслугай, Вам неабходна запісацца на падачу дакументаў на нашым сайце.

Звяртаем Вашу ўвагу, што запіс на падачу заявы на наступны дзень праводзіцца не пазней за 17:00 бягучага дня.

Кошт паслугі складае 80 беларускіх рублёў. Дадзены збор спаганяецца за заяву і не ўключае ў сябе консульскі і сэрвісны зборы, а таксама іншыя дадатковыя паслугі, якія прапануе сэрвісна-візавы цэнтр.

Важная інфармацыя:

Выкарыстанне дадзеных паслуг не мае на ўвазе, што Ваша візавая заява будзе разгледжана хутчэй або Вам будзе выдадзена віза. Дакументы будуць разгледжаны ў звычайныя тэрміны консульскага аддзела Амбасады Літоўскай Рэспублікі ў гарадах Мінску і Гродне.

Усе паслугі, дадзеныя вышэй, падаюцца па жаданні кліента.
Дадатковыя паслугі аплачваюцца непасрэдна ў Візавым Цэнтры толькі ў нацыянальнай валюце (беларускіх рублях) наяўнымі грошамі. Усе зборы паказаны з 20% ПДВ.