top button

Дзеянні пасля падачы дакументаў на візу

Вы можаце даведацца пра статус Вашай заявы анлайн або па тэлефону а таксама праз паслугу SMS апавяшчэння. Атрыманне пашпарта ажыццяўляецца ў Візавым Цэнтры, альбо ён можа быць дастаўлены кур'ерам.

Час выдачы пашпартоў ў Візавым Цэнтры Літвы:

09: 00-17: 00 (панядзелак-пятніца, акрамя дзяржаўных святаў/непрацоўных дзён)

Для таго, каб атрымаць пашпарт, пры сабе неабходна мець:

  • Асабістае атрыманне: копія пашпарта, чэк ICR, акт-справаздачу.
  • Атрыманне за члена сям’і: копія пашпарта, чэк ICR, агенцкі дагавор; пасведчанне аб заключэнні шлюбу (пры атрыманні за мужа/жонку) або пасведчанне аб нараджэнні дзіцяці (пры атрыманні за непаўналетняга адным з бацькоў), а таксама арыгінал пашпарта асобы, якая атрымлівае дакументы. Калі змянілася імя або прозвішча, неабходна прадставіць афіцыйны дакумент, які пацвярджае змену імя або прозвішча.
  • Атрыманне за блізкага сваяка:  копія пашпарта, чэк ICR, акт-справаздачу; арыгіналы дакументаў, якія пацвярджаюць роднасную сувязь с заяўнікам (пасведчанне аб заключэнні шлюбу/нараджэнні і г.д.), даверанасць на атрыманне ў вольнай форме і арыгінал пашпарта даверанай асобы. Калі змянілася імя або прозвішча, неабходна прадставіць афіцыйны дакумент, які пацвярджае змену імя або прозвішча.

    Звярніце ўвагу: да катэгорыі блізкіх сваякоў, за якіх можна атрымаць пашпарт, адносяцца: бацькі, паўналетнія дзеці, родныя браты/сестры, бабулі/дзядулі, унукі, дзядькі/цеткі, пляменнікі.
  • Атрыманне па даверанасці за 3-х асоб:  копія пашпарта, чэк ICR, акт-справаздачу; натарыяльна завераная даверанасць тэрмінам дзеяння не больш за 6 месяцаў з моманту выдачы натарыусам або рукапісная даверанасць у вольнай форме (з указаннем пашпартных дадзеных даверанай асобы і заяўніка), а таксама арыгінал пашпарта ўпаўнаважанага даверанасцю асобы.
  • Атрыманне па даверанасці ад арганізацыі: копія пашпарта, чэк ICR, акт-справаздачу; даверанасць на фірменам бланку ад арганізацыі з указаннем займаемай пасады даверанай асобы і пералікам супрацоўнікаў, за якіх ажыццяўляецца атрыманне. Таксама неабходна прадставіць арыгінал пашпарта даверанай асобы.
    Звярніце ўвагу: давераная асоба абавязкова павінна з’яўляцца супрацоўнікам фірмы, якая накіроўвае сваіх супрацоўнікаў у камандзіроўку/дзелавую паездку.

Заяўнікам неабходна атрымаць свае пашпарты (на працягу) 30 дзён пасля вяртання пашпартоў у Візавы Цэнтр. Калі пашпарт не быў атрыманы ў названыя тэрміны, ён будзе адасланы ў Пасольства / Генеральнае Консульства. У такім выпадку заяўніку будзе неабходна атрымліваць пашпарт непасрэдна ў Амбасадзе / Генеральным Консульстве

Папярэдняя старонка