top button

Падача дакументаў на візу

Крок 1

Перад падачай дакументаў Вам неабходна вызначыць мэту паездкі і ўдакладніць горад падачы хадайнiцтва ў адпаведнасці з юрысдыкцыяй па спасылцы. Звяртаем Вашу ўвагу на тое, што Візавы Цэнтр дапамагае і падтрымлівае Вас на працягу ўсяго працэсу атрымання візы, аднак мы не ўпаўнаважаны раіць або выбіраць мэту паездкі за Вас. Прыміце да ўвагі тое, што мы не маем ўплыву на рашэнне датычна Вашай заявы на атрыманне візы, роўна як і на яе хуткасць разгляду: гэтыя працэсы знаходзяцца выключна ў кампетэнцыі Амбасады Літоўскай Рэспублікі / Генеральнага Консульства Літоўскай Рэспублікі.

Крок 2

Запоўніце візавую анкету і прыклейце фатаграфію. Для таго, каб запоўніць анкету націсніце сюды

    Калі ласка, пераканайцеся, што Вы падрыхтавалі ўсе неабходныя дакументы, з пералікамі якіх Вы можаце азнаёміцца на дадзеным сайце.

    Усім заяўнікам, якія жадаюць падаць дакументы праз Візавы Цэнтр, неабходна таксама запоўніць згоду на апрацоўку персанальных дадзеных (скачаць бланк згоды).

    Азнаёміцца з узорам запаўнення Вы можаце тут.

Крок 3

Для атрымання кароткатэрміновай Шэнгенскай візы (з мэтай выканання рабочай або турыстычнай паездкі, візіту да сваякоў ці сябрам, удзелу ў канферэнцыі або спартыўным мерапрыемстве), неабходна падаць дакументы ў адзін з Візавых Цэнтраў Літвы.

Падача дакументаў у Візавых Цэнтрах Літвы ажыццяўляецца па запісу. Для таго, каб запісацца на падачу дакументаў, націсніце сюды або звярніцеся да аператараў нашага колл-цэнтра па тэлефону +375 17 388 02 82 з 09:00 да 17:00 у працоўныя дні.

Звяртаем Вашу ўвагу на неабходнасць асабістай прысутнасці пры падачы дакументаў для здымання біяметрычных дадзеных. З больш падрабязнай інфармацыяй Вы можаце азнаёміцца ў адпаведным раздзеле сайта.

Падача дакументаў праз Візавы Цэнтр можа ажыццяўляцца:

  • Асабіста заяўнікам (па дасягненні паўналецця).
  • Мужам і жонкай адным за аднаго пры прад'яўленні арыгінала і ксеракопіі пасведчання аб заключэнні шлюбу, а таксама даверанасці на падачу дакументаў за мужа/жонку. Даверанасць прадстаўляецца ў вольнай рукапіснай форме і павінна змяшчаць дату і подпіс.
  • Адным з бацькоў/законным апекуном за непаўналетняга пры прад’яўленні пасведчання аб нараджэнні дзіцяці. Калі змянілася імя або прозвішча, неабходна прадставіць афіцыйны дакумент, які пацвярджае змену імя або прозвішча. Анкета непаўналетняга павінна быць падпісана адным з бацькоў/законных прадстаўнікоў.
  • Прадстаўніком арганізацыі, якая адпраўляе сваіх супрацоўнікаў у службовую паездку або камандзіроўку пры прад’яўленні арыгінала даверанасці ад арганізацыі. Даверанасць павінна быць аформлена на фірменнам бланку кампаніі і падпісана кіраўніком, утрымліваць прозвішча і імя супрацоўнікаў, іх пасаду і нумар пашпарта. Давераная асоба павінна з’яўляцца супрацоўнікам арганізацыі, якая накіроўвае ў камандзіроўку, і пацвярджаць гэты факт пры падачы дакументаў, прадставіўшы арыгінал і ксеракопію сваёй працоўнай кніжкі.

Перад наведваннем Візавага Цэнтру, калі ласка, азнаёмцеся з правіламі бяспекі.

Крок 4

Наведайце Візавы Цэнтр Літвы у працоўныя гадзіны і зарэгіструйцеся ў электроннай чарзе.

Крок 5

Падайце Вашу заяву ў Візавым Цэнтры Літвы і аплаціце неабходныя зборы. Консульскі і сэрвісны зборы, а таксама дадатковыя паслугі аплачваюцца ў нацыянальнай валюце (беларускіх рублях).

Крок 6

Адсачыць статус разгляду Вашай заявы онлайн або праз паслугу SMS апавяшчэння.

Крок 7

Атрымайце Ваш пашпарт ў Візавым Цэнтры або скарыстайцеся паслугай кур'ерскай дастаўкі. Для атрымання падрабязнай інфармацыі аб кур'ерскай дастаўцы пашпарта Вы можаце звярнуцца да супрацоўніка Візавага Цэнтра падчас падачы дакументаў.

Для таго, каб атрымаць пашпарт, пры сабе неабходна мець:

  • Асабістае атрыманне: копія пашпарта, чэк ICR, акт-справаздачу.
  • Атрыманне за члена сям’і: копія пашпарта, чэк ICR, акт-справаздачу; пасведчанне аб заключэнні шлюбу (пры атрыманні за мужа/жонку) або пасведчанне аб нараджэнні дзіцяці (пры атрыманні за непаўналетняга адным з бацькоў), а таксама арыгінал пашпарта асобы, якая атрымлівае дакументы. Калі змянілася імя або прозвішча, неабходна прадставіць афіцыйны дакумент, які пацвярджае змену імя або прозвішча.
  • Атрыманне за блізкага сваяка: копія пашпарта, чэк ICR, акт-справаздачу; арыгіналы дакументаў, якія пацвярджаюць роднасную сувязь с заяўнікам (пасведчанне аб заключэнні шлюбу/нараджэнні і г.д.), даверанасць на атрыманне ў вольнай форме і арыгінал пашпарта даверанай асобы. Калі змянілася імя або прозвішча, неабходна прадставіць афіцыйны дакумент, які пацвярджае змену імя або прозвішча.

    Звярніце ўвагу: да катэгорыі блізкіх сваякоў, за якіх можна атрымаць пашпарт, адносяцца: бацькі, паўналетнія дзеці, родныя браты/сестры, бабулі/дзядулі, унукі, дзядькі/цеткі, пляменнікі.
  • Атрыманне па даверанасці за 3-х асоб:  копія пашпарта, чэк ICR, акт-справаздачу; натарыяльна завераная даверанасць тэрмінам дзеяння не больш за 6 месяцаў з моманту выдачы натарыусам або рукапісная даверанасць у вольнай форме (з указаннем пашпартных дадзеных даверанай асобы і заяўніка), а таксама арыгінал пашпарта ўпаўнаважанага даверанасцю асобы.
  • Атрыманне па даверанасці ад арганізацыі: копія пашпарта, чэк ICR, акт-справаздачу; даверанасць на фірменам бланку ад арганізацыі з указаннем займаемай пасады даверанай асобы і пералікам супрацоўнікаў, за якіх ажыццяўляецца атрыманне. Таксама неабходна прадставіць арыгінал пашпарта даверанай асобы.

    Звярніце ўвагу: давераная асоба абавязкова павінна з’яўляцца супрацоўнікам фірмы, якая накіроўвае сваіх супрацоўнікаў у камандзіроўку/дзелавую паездку.
Папярэдняя старонка Наступная старонка